ГЛАВНАЯ | МОИ ДАННЫЕ | ФАЙЛЫ | ФОРУМ | ПОИСК | КОНТАКТ С НАМИ

 Имя

 Пароль

 Запомнить меня


Вы еще не с нами?
РЕГИСТРАЦИЯ предоставляет дополнительные возможности, недоступные гостям,
и делает удобней посещение портала.
Ваши регистрационные данные не будут использованы для СПАМа или переданы третьим лицам!
Забыли пароль?
ВАМ СЮДА!


Курс "Управление личными финансами"
 О курсе
 Вводная лекция
 Программа курса

Курс "Школа финансовых консультантов"
 О курсе
 Вводная лекция
 Программа курса

Курс "Инвестиции в ценные бумаги"
 О курсе
 Программа курса

Курс "Срочный рынок: фьючерсы и опционы"
 О курсе
 Программа курса

Корпоративные финансы
 CAP/CIPA
 ACCA DipIFR

Сейчас
14 гостей и
0 пользователей on-line

Анонимный гость. Вы можете ввести свой логин или свободно здесь зарегистрироваться.

ПОСЛЕДНИЕ СООБЩЕНИЯ С ФОРУМА
перейти к сообщениюUXBTC.com - Сервис о...(19)
 от exfin
  15. Янв в 04:28
перейти к сообщениюСеминар "Финанс...(5)
 от Gusarova
  29. Дек в 14:45
перейти к сообщениюОборудования для пре...(0)
 от Gusarova
  26. Дек в 22:13
перейти к сообщениюРядовой инвестор.(6)
 от Spy
  11. Фев в 14:45
перейти к сообщениюМожно ли в Беларуси ...(4)
 от Spy
  04. Мар в 23:55
перейти к сообщениюФинансовые консульта...(1)
 от Spy
  04. Мар в 23:54
перейти к сообщениюПоехали!(9)
 от 3997277
  14. Мар в 18:48
перейти к сообщениюРазрешение Нацбанка ...(2)
 от kross
  09. Дек в 14:04

[Перейти на форум]

аналитика : Сталічная арэнда кватэр ужо дасягнула мiнiмуму?
Яшчэ ў пачатку года, пасля сур’ёзнага падаражэння замежных валют, на рынку арэнды пачала дзейнiчаць тэндэнцыя на патанненне. Спачатку цэннiк на аднапакаёвыя кватэры знiзiўся да 260—240 долараў, а ў лютым пачаў наблiжацца да 220—250 долараў. Напрыканцы лютага кошт яшчэ крыху знiзiўся, пасля чаго патанненне спынiлася.


Кошт аднапакаёвак стабiлiзаваўся на ўзроўнi 200 USD

Паводле iнфармацыi начальнiка аддзела арэнды жылля сталiчнага агенцтва "Час пiк" Сяргея Кадолы, попыт на мiнскiя кватэры за апошнiя два месяца iстотна знiзiўся. Разам з тым, спецыялiсты рынку арэнды адзначаюць значную актывiзацыю гаспадароў "лiшнiх" кватэр. Колькасць прапаноў арэнды кватэр павялiчыўся за гэты час амаль у 5 разоў. Сёння на рынак масава пачынаюць "выкiдвацца вялiкiя па плошчы трохпакаёвыя i чатырохпакаёвыя кватэры. Даволi шмат такiх прапаноў паступае з новабудоўляў новых мiкрараёнаў.

Сярэднi кошт арэнды аднапакаёвых кватэр у спальных раёнах складае i цяпер каля 220—250 долараў, але на рынку з’яўляецца i даволi вялiкая колькасць невялiкiх кватэр па 200 долараў за месяц плюс квартплата. Нават на танныя аднапакаёвыя кватэры сёння не назiраецца ажыятажнага попыту. Кватаранты маюць магчымасць у кожным раёне горада праглядаць i выбiраць кватэру сярод 3—5 варыянтаў штодзённа.

Больш за ўсё патаннела арэнда двухпакаёвых кватэр, сярэднi цэннiк якiх вагаецца ў межах 300—320 долараў нават у прэстыжных спальных раёнах. А вось у Заводскiм раёне i Шабанах двухпакаёвыя кватэры можна адшукаць i за 270—280 долараў. Істотна патаннелi нават слабенькiя па якасцi кватэры побач з цэнтрам сталiцы, дзе невялiкiя "хрушчоўкi" прапануюцца ўжо i па 320—330 долараў. Сама значна патаннелi за апошнi месяц дарагiя элiтныя кватэры ў цэнтры, якiя раней каштавалi каля тысячы долараў. Цяпер такое жыллё можна зняць па 700—800 долараў.

Попыт на трохпакаёўкi амаль нулявы

Кошт арэнды стандартных трохпакаёвых кватэр у спальных раёнах знiзiўся да 350—400 долараў. Аднак па такiм цэннiку прапануюцца толькi якасныя кватэры ў спальных раёнах. А вось у новых раёнах вялiкiя па плошчы трохпакаёвыя кватэры можна ўжо зняць нават за 300 долараў плюс квартплата. Менавiта таму, што кварплата па такiх кватэрах зiмой пачынае iстотна бiць па кiшэнi, попыт на гэтае жыллё ў Мiнску сёння мiнiмальны.

У сённяшняй не вельмi стабiльнай сiтуацыi пачалi зноў карыстацца попытам у кватарантаў асобныя пакоi. Такiя памяшканнi здымаюць галоўным чынам адзiнокiя грамадзяне i студэнты. Тут цэннiк амаль не патаннеў. Пакойчык на дваiх здаецца такiм чынам, каб з кожнага браць у месяц 70—80 долараў. Пры арэндзе асобнага пакоя аднаму кватаранту кошт яго вагаецца ад 120 да 140 долараў у месяц.

Арэнда можа патаннець яшчэ на 20 USD

Эксперты адзначаюць, што цяпер цэннiк стандартных кватэр ужо дасягнуў амаль свайго магчымага мiнiмуму. Разам з тым, калi долар i надалей будзе даражэць, а прапанова будзе павялiчвацца на фоне мiнiмальнага попыту, то не вельмi якасныя аднапакаёвыя кватэры могуць патаннець нават да 180—190 долараў плюс кварплата. Сур’ёзныя сталiчныя агенцтвы нерухомасцi прапануюць свае паслугi пад факт засялення за 350 тысяч рублёў. Плацiць такiя грошы пасрэднiку ў той час, калi iснуе максiмум прапановы, згаджаюцца далёка не ўсе будучыя кватаранты. Новыя арандатары пачынаюць клеiць побач з дамамi аб’явы, цi шукаюць жыллё нейкiмi iншымi метадамi самастойна.
 
· Ещё о
· Новости Spy

Самая читаемая статья из раздела :
Как продать квартиру, купленную в кредит?

Эта статья не имеет оценки.

1 звезда
2 звезда
3 звезда
4 звезда
5 звезда
Сталічная арэнда кватэр ужо дасягнула мiнiмуму? | Войти/Создать логин | 0 комментариев
  
За коментарии ответственны только те, кто их поместил.